16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 11-я міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX пройдзе 17-20 мая 2023 года. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.
"Яна з'яўляецца не проста чарговым, ужо стаўшым традыцыйным і вядомым міжнародным выставачным форумам, але і своеасаблівым вынікам дваццацігадовага дынамічнага развіцця айчыннага ваенпрама", - адзначылі ў Дзяржкамваенпраме.
Галоўнымі мэтамі форуму арганізатары назвалі шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, знаёмства з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыю магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй і рамонтам баявой тэхнікі.