Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2021

Выстаўка "Лесдрэўтэх-2021" адкрылася ў Мінску

Выстаўка

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка тэхнікі і тэхналогій лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці "Лесдрэўтэх-2021" адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На Міністэрства лясной гаспадаркі ўскладзена вырашэнне задач шырокага спектра. У прыватнасці, лесааднаўленне, догляд лесу, адміністраванне лесу і інш. Акрамя таго, мы самы буйны лесанарыхтоўшчык, на нас ускладзены задачы па правядзенні высечак галоўнага карыстання. Актыўна займаемся дрэваапрацоўкай, і нашы пазіцыі ў гэтым напрамку ўзбуйняюцца - сёння мы адны з самых вялікіх дрэваапрацоўшчыкаў. У галіне маецца самы шырокі парк лесанарыхтоўчай і лесавознай тэхнікі", - сказаў на адкрыцці выстаўкі міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.

Паводле яго слоў, асноўныя мэты, якія стаяць перад ведамствам, - забеспячэнне арганізацый унутры краіны сыравінай, а таксама захаванне на будучае тых лясоў, якія сёння выкарыстоўваюцца. "Мы павінны прымяняць самыя перадавыя тэхналогіі, механізмы, абсталяванне, пастаянна абнаўляць наш машынна-трактарны парк", - дадаў міністр.

Міжнародная выстаўка тэхнікі і тэхналогій лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці "Лесдрэўтэх-2021" праходзіць 20-23 мая ў Мінску на тэрыторыі "Мінск-Арэны". Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства лясной гаспадаркі і РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".

Выстаўка праводзіцца для комплекснай дэманстрацыі дасягненняў галіны, вызначэння вектараў яе далейшага развіцця, а таксама прадстаўлення магчымасцей замежных удзельнікаў, зацікаўленых у рабоце на беларускім рынку.

Запланавана насычаная дзелавая праграма. У час выстаўкі адбудуцца бізнес-мерапрыемствы з прыцягненнем шырокага кола спецыялістаў, у тым ліку канферэнцыі, прэзентацыі і круглыя сталы. Асноўнымі тэмамі стануць вытворчасць, рэалізацыя і экспарт драўнянага паліва, забеспячэнне лесапрадукцыяй унутранага рынку краіны, пастаўка піламатэрыялаў у будаўнічыя гандлёвыя сеткі. У планах - сустрэчы з экспертамі, бясплатныя кансультацыі. Таксама гэтымі днямі адбудзецца кірмаш лесапрадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі