Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Крс 2019

Выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus адкрылася ў Алматы

Выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus адкрылася ў Алматы
Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа"

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus 9 красавіка пачала работу ў выставачным комплексе "Атакент-Экспа" ў Алматы (Казахстан), паведамілі БЕЛТА ў выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

На выстаўцы прэзентуюць беларускае машынабудаванне і горназдабыўную галіну, нафтахімію і транспарт, бытавую тэхніку і прадукты харчавання, тавары народнага спажывання, навуковыя распрацоўкі і медыцынскі турызм. Усяго прадстаўлена больш за 300 брэндаў з Беларусі.

У прыватнасці, Мінскі трактарны завод прадэманстраваў сельскагаспадарчую тэхніку, адаптаваную для ўмоў Казахстана: трактар BELARUS 921.3 распрацаваны для работы ў садах і мае значна меншыя габарыты ў параўнанні са звычайнай тэхнікай. БелАЗ прадставіў макеты натуральных узораў 90-тонных кар'ерных самазвалаў БЕЛАЗ-7558, такія машыны паспяхова працуюць на кар'ерах Казахстана. ААТ "Белшына" паказала новую лінейку шын Artmotion для легкавых аўтамабіляў. Брэсцкі электратэхнічны завод прадстаўляе апаратуру чыгуначнай аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі, гэта прадукцыя ўжо эксплуатуецца на ветцы чыгункі Алматы-Анрахай-Чу, а таксама на станцыях Атыраўскага НПЗ.

На выстаўцы разгорнута вялікая экспазіцыя беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак, тут можна ўбачыць проціпухлінныя лекавыя сродкі, абсталяванне для драблення і класіфікацыі карысных выкапняў, новыя матэрыялы і вырабы на іх аснове для прымянення ў розных сферах - космас і авіябудаванне, будаўніцтва, медыцына, абарона і бяспека.

Сёння на пляцоўцы "Атакент-Экспа" прайшоў таксама бізнес-форум "Казахстан-Беларусь". Бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумесныя праекты і ўзаемныя інвестыцыі, вытворчую кааперацыю, фінансаванне экспартных паставак, развіццё супрацоўніцтва ў ахове здароўя і турызме.

Арганізатарам выстаўкі і бізнес-форуму выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы і ўдзеле пасольства Беларусі ў Казахстане, Алмацінскай палаты гандлю і інвестыцый, акімата Алматы. Тэхнічны арганізатар - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП. Выстаўка будзе працаваць па 12 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі