Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2020

Выстаўка "Белагра" пераносіцца на 22-26 верасня

Выстаўка
Фота з архiва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 22-26 верасня 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "МінскЭкспа", паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак "Белагра-2020", "Белферма", "Белпрадукт", "Харчовая індустрыя" і "Прадмаш. Холад. Упак" пераносіцца на 22-26 верасня 2020 года. Чакаецца, што яны адбудуцца ў тэрміны правядзення VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў паведамленні. Выстаўкі павінны былі прайсці 2-6 чэрвеня, затым пераносіліся на 1-5 верасня.

Што датычыцца выставак "Машынабудаванне-2020", "Зварка і рэзка", "Абарона ад карозіі. Пакрыцці", "Ліцметэкспа: ліццё і металургія", "Дрэваапрацоўка-2020", то новы тэрмін іх правядзення - з 15 па 18 верасня 2020 года.

Выстаўку "Будпрагрэс-2020" плануюць правесці 20-23 кастрычніка 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі