Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2017

Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы абмяркуе развіццё супрацоўніцтва ў прамысловасці і АПК

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы абмяркуе развіццё супрацоўніцтва ў прамысловасці і АПК. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вышэйшы дзяржсавет збярэцца ў бліжэйшы час, каб абмеркаваць як мінімум два вельмі важныя пытанні, звязаныя з захаваннем машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы, развіццём супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці і ў сферы АПК", - праінфармаваў міністр.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта вельмі важныя пытанні, паколькі ў свой час і ў Расіі, і ў Беларусі былі прыняты рашэнні, якія ўскладняюць больш цеснае ўзаемадзеянне. "На Вышэйшым дзяржсавеце адбудзецца грунтоўная, сур'ёзная, адкрытая размова наконт больш цеснага супрацоўніцтва ў гэтых сферах з тым, каб устараніць існуючае недастатковае разуменне і выйсці на больш высокі ўзровень нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Рух у гэтым напрамку важны як для канкрэтных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, так і для дзяржаў у цэлым, паколькі пасадзейнічае павелічэнню і тавараабароту.

Усе астатнія пытанні для пасяджэння ВДС ужо адпрацаваны да дэталей і могуць быць разгледжаны ў рабочым парадку. Разам з тым пры неабходнасці парадак дня будзе дапоўнены. Што датычыцца даты правядзення пасяджэння, то гэты момант у бліжэйшы час будзе адпрацаваны з расійскім бокам і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Дамоўленасць аб правядзенні ў хуткім часе Вышэйшага дзяржсавета была дасягнута напярэдадні на перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу. У час гэтай сустрэчы лідары дзвюх краін знялі вельмі многія праблемныя пытанні двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі