Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2023

Выйшлі на новыя рынкі і захавалі добрую дынаміку развіцця. Пархомчык аб рабоце прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый

Выйшлі на новыя рынкі і захавалі добрую дынаміку развіцця. Пархомчык аб рабоце прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах санкцый большасць прадпрыемстваў змаглі адаптавацца да новых рэалій, выйсці на новыя рынкі і захаваць дадатную дынаміку развіцця. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у час цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе каштоўнасць узнагароды як ніколі высокая. Ускладненне геапалітычнай абстаноўкі, санкцыйныя абмежаванні, узмацненне канкурэнцыі і пераразмеркаванне таварных патокаў на сусветным рынку - усё гэта стала выклікам для нашых прадпрыемстваў і праверкай на трываласць. У беспрэцэдэнтна складаных умовах большасць прадпрыемстваў змаглі адаптавацца да новых рэалій, выйшлі на новыя рынкі і ў цэлым захавалі дадатную дынаміку развіцця", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, шырока выкарыстаны магчымасці ў рамках эканамічнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, павялічаны экспарт у краіны Блізкага Усходу, вядзецца работа над пашырэннем паставак у краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Галоўнымі краінамі-драйверамі, на якія былі аператыўна перанакіраваны экспартныя таварныя патокі, сталі Расійская Федэрацыя і Кітай. "У Расію забяспечаны рост экспарту ў 2022 годзе на $6,6 млрд, у КНР - $666,3 млн. У краіны далёкай дугі ў мінулым годзе экспарт вырас на $1,5 млрд", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Конкурс на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе быў праведзены 24-ы раз. Яго лаўрэатамі сталі 11 арганізацый, 14 - пацвердзілі званне лаўрэата паўторна. Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод конкурсу: "Лідарства", "Дасканаласць менеджменту", "Сацыяльная адказнасць". Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, фармацэўтычную, хімічную, будаўнічую, харчовую галіны, а таксама ўстановы адукацыі і навукі.

Званне лаўрэата прэміі забяспечвае арганізацыі рэпутацыю надзейнага вытворцы высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, садзейнічае пашырэнню рынкаў яе збыту, адкрывае новыя дзелавыя магчымасці.

Лаўрэаты прэміі на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву яе эмблемы ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, у рэкламных матэрыялах. Звесткі аб прадпрыемствах-пераможцах размяшчаюцца на сайтах Дзяржстандарту і "Качество.бел", уключаюцца ў штогадовы каталог, які накіроўваецца ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.

Сёння таксама ўручаны нагрудныя знакі "Лідар якасці", узнагароджаны пераможцы конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі