17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені - жніўні вырас на 4,9 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br158,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 104,9 працэнта да ўзроўню студзеня - жніўня 2023 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені - жніўні 2024 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 110,7 працэнта.