17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-жніўні 2018 года вырас на 3,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br77,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,7 працэнта да ўзроўню студзеня-жніўня 2017-га.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-жніўні бягучага года адносна аналагічнага перыяду 2017-га склаў 112,4 працэнта.