18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені - лютым 2024 года вырас на 4 працэнты. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br34,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 104 працэнты да ўзроўню студзеня - лютага 2023 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені - лютым 2024 года адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 109,1 працэнта.