17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў І паўгоддзі 2018 года вырас на 4,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br55,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 104,5 працэнта да ўзроўню І паўгоддзя 2017 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-чэрвені 2018 года адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 112,1 працэнта.