Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Сак 2023

Віцэ-прэм'ер Беларусі: нам ёсць што прапанаваць спажыўцам Ленінградскай вобласці

Віцэ-прэм'ер Беларусі: нам ёсць што прапанаваць спажыўцам Ленінградскай вобласці
Фота з архiва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі ёсць што прапанаваць Расійскай Федэрацыі, патэнцыял супрацоўніцтва яшчэ не вычарпаны, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц у час адкрыцця ІІ Беларускага харчовага форуму ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На форуме прысутнічае каля 20 прадпрыемстваў з Беларусі, якія прадстаўляюць харчовую сферу. "Гэта мерапрыемства - штуршок да ўзаемнага развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Мы можам канстатаваць, што 2022 год не прайшоў дарэмна. Мы павялічылі аб'ёмы тавараабароту больш як у 1,3 раза. Харчовы кошык, які паступіў на спажывецкі рынак Санкт-Пецярбурга, ацэньваецца ў памеры $667 млн. Упэўнены, што наш патэнцыял яшчэ не вычарпаны. Нам ёсць што прапанаваць спажыўцам Ленінградскай вобласці і ў цэлым Расійскай Федэрацыі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У прэс-службе дадалі, што тавараабарот Беларусі і Ленінградскай вобласці па выніках мінулага года склаў $834,1 млн, а з Санкт-Пецярбургам - $2,204 млрд.

II Беларускі харчовы форум праходзіць у Санкт-Пецярбургу 14 і 15 сакавіка. Яго мэта - павелічэнне паставак прадуктаў харчавання з Рэспублікі Беларусь у рознічныя гандлёвыя сеткі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі