29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі ў фармаце віртуальнага павільёна пачала працаваць на 4-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту (CIIE, Шанхай), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
"Гэта тэхналагічнае рашэнне дасць магчымасць больш як 10 айчынным прадпрыемствам харчовай прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны прадставіць прадукцыю ў вочным і дыстанцыйным фармаце. Таксама запланавана прэзентацыя сферы адукацыі, дасягненняў у галіне навукі і тэхналогій, навуковых і навукова-вытворчых устаноў і інш", - расказалі ў прэс-службе.
Віртуальны павільён даступны да наведвання па спасылцы https://country.ciie.org/2021/Belarus/index.html?lang=zh_CN.
Кітайская міжнародная выстаўка імпарту (CIIE) - буйнейшае шматпрофільнае выставачнае мерапрыемства Кітая. Арганізатары выстаўкі - Міністэрства камерцыі КНР і Народны ўрад Шанхая. Афіцыйная цырымонія адкрыцця выстаўкі адбудзецца 4 лістапада 2021 года, у якой запланаваны ўдзел кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі.