Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2022

"Вялікі камень" прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял у Турцыі


Фота з архiва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял у Турцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Адміністрацыя індустрыяльнага парка сумесна з пасольствам Беларусі ў Турцыі правяла прэзентацыі і круглы стол з прадстаўнікамі турэцкіх бізнес-колаў.

Кіраўніцтва адміністрацыі наведала Асацыяцыю незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі, а таксама Савет па знешнеэканамічных сувязях Турцыі. Таксама адбыліся перагаворы з патэнцыяльнымі інвестарамі. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі анлайн-сустрэч і візітаў у "Вялікі камень" для азнаямлення з яго інфраструктурай.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі