9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Мардовіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
Дэлегацыя Мардовіі наведала індустрыяльны парк "Вялікі камень". У інавацыйным цэнтры кіраўніцтва парка прадставіла яго гісторыю і развіццё, расказала пра ўмовы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці і будаўніцтва інфраструктуры. На заводзе "Фаст-МАЗ", што выпускае каробкі перадач, прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з вытворчым працэсам.
У час візіту адміністрацыя "Вялікага каменя" і Карпарацыя развіцця Рэспублікі Мардовія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент накіраваны на развіццё дзелавых сувязей паміж паркам і гэтай арганізацыяй.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.