25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе развіваць супрацоўніцтва з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па імпарце і экспарце авіяцыйных тэхналогій (CATIC), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Нядаўна індустрыяльны парк наведала прадстаўнік кампаніі CATIC. Кіраўніцтва парка пазнаёміла госцю з гісторыяй і развіццём праекта ў інавацыйным цэнтры. Праграмай візіту было прадугледжана наведванне цэнтра комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў і інвестараў "Адна станцыя", а таксама вытворчай пляцоўкі аднаго з рэзідэнтаў парка - СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы". Сумеснае кітайска-беларускае прадпрыемства спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску авіяцыйнай тэхнікі і яе кампанентаў.
"У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе парка.
Кампанія CATIC заснавана ў 1979 годзе. Яе асноўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца авіяцыйная прадукцыя.