Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2019

"Вялікі камень" адзначаны Financial Times у дзвюх намінацыях рэйтынгу свабодных эканамічных зон


14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" адзначаны ў дзвюх намінацыях рэйтынгу FDi Free Zones of the Year 2019, які рыхтуецца выданнем Financial Times, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Міжнародныя эксперты ў намінацыі Trade Facilitation прызналі індустрыяльны парк "Вялікі камень" у якасці зоны, якая садзейнічае гандлю за кошт развітой мытнай інфраструктуры. На тэрыторыі парка ёсць пункт мытнага афармлення, што дае магчымасць рэзідэнтам ажыццяўляць усе мытныя аперацыі ў адным месцы. У намінацыі Expansion адзначана наяўнасць у "Вялікім камені" магчымасцей для пашырэння дзеючых вытворчасцей.

"Высокая незалежная ацэнка міжнародных экспертаў сведчыць аб наяўнасці ўнікальных умоў вядзення бізнесу ў рэгіёне і дае магчымасць разглядаць індустрыяльны парк "Вялікі камень" у якасці ключавога пункта, што аб'ядноўвае рынкі ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў індустрыяльным парку.

Рэйтынг FDi Free Zones of the Year - штогадовы рэйтынг свабодных эканамічных зон, заснаваны на паказчыках аб аб'ёмах інвестыцый, лёгкасці вядзення бізнесу і наяўнасці адпаведнай інфраструктуры. Гэты рэйтынг праводзіцца на аснове аналітычных даных FDi Intelligence і з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай па выбары лакацыі інвесціравання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі