Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2020

"Вялікі камень" і швейцарскі парк BUSS будуць супрацоўнічаць у сферы прыцягнення інвестыцый


Фота з архiва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і швейцарскі індустрыяльны парк BUSS будуць супрацоўнічаць у сферы ўзаемнага прыцягнення інвестыцый. Аб гэтым ішла размова ў час візіту ў "Вялікі камень" кіраўніка кіруючай кампаніі індустрыяльнага парка BUSS Германа Беелера, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

"Вялікі камень" і BUSS таксама будуць арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы і наладжваць кантакты паміж кампаніямі-рэзідэнтамі.

"У нас шмат вопыту і мы гатовы ім дзяліцца, - паведаміў Герман Беелер. - Нашы партнёры, а гэта не толькі швейцарскі бізнес, але і кампаніі з Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна зацікаўлены ў развіцці свайго бізнесу ў краінах ЕАЭС. Мы больш глыбока вывучылі магчымасці "Вялікага каменя" і гатовы данесці гэту інфармацыю да зацікаўленага бізнесу".

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" адзначылі, што супрацоўніцтва з BUSS будзе магчымасцю выхаду на высокаразвітыя рынкі для рэзідэнтаў кітайска-беларускага парка.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны рэзідэнты з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі