16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", Навуковы горад Заходняга Кітая (Чунцын, КНР), Чунцынская інвестыцыйная група па развіцці высокіх тэхналогій і будаўніцтве ў фармаце анлайн падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне ў прыцягненні інвестыцый, у тым ліку для развіцця праектаў у сферы навуковых даследаванняў і распрацовак, электроннай камерцыі і іншых галінах.
Навуковы горад Заходняга Кітая - зона інавацыйных тэхналогій, размешчаная ў горадзе Чунцын. Ён аб'ядноўвае больш за 20 прамысловых аб'ектаў, а таксама каля 30 вышэйшых навучальных устаноў, лабараторыі, эксперыментальную зону свабоднага гандлю і комплексную бондавую зону.