Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2022

Ван Сяньцзюй: Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

Ван Сяньцзюй: Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", заявіў у эфіры тэлеканала СТБ прафесар Народнага ўніверсітэта Кітая, былы саветнік пасольства КНР у Беларусі Ван Сяньцзюй, паведамляе БЕЛТА.

"Кітай супраць санкцый, па-першае. Па-другое, Кітай не баіцца санкцый. Я думаю, што ў гэтай сітуацыі мы будзем прадаўжаць супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы, гандлі, фінансавых і іншых сферах. Мы павінны таксама развіваць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Гэты парк - сімвал нашага супрацоўніцтва. Мы правялі ўжо значную работу, маем вялікі патэнцыял выканаць усе запланаваныя праекты. Цяпер трэба, каб расійскія фірмы і прадпрыемствы таксама актыўна ўдзельнічалі ў гэтым парку. Можа, не толькі Расія, але і краіны - члены ЕАЭС. Я думаю, што гэта вельмі важна", - сказаў Ван Сяньцзюй.

Прафесар падкрэсліў: супрацоўніцтва Беларусі і КНР з кожным годам умацоўваецца. "Цяпер у Беларусі ёсць шэсць інстытутаў Канфуцыя. І ў Кітаі працуе больш за 10 цэнтраў па вывучэнні Беларусі. Нават ёсць тры ўніверсітэты, дзе ўжо выкладаюць беларускую мову, - адзначыў ён. - Я думаю, што ў гэтай сітуацыі пандэміі мы павінны развіваць кантакты і супрацоўніцтва праз інтэрнэт. Павялічваецца наша ўзаемаразуменне, дружба - гэта вельмі важна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі