Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2023

"Вам не трэба спыняцца". Лукашэнка азнаёміўся з навуковымі распрацоўкамі БДУ


25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся ў БДУ з выстаўкай, на якой былі прадстаўлены ў тым ліку навуковыя распрацоўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, быў прадстаўлены комплекс сродкаў аптычнага дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з МКС - сістэма арыентацыі відэаспектральнай апаратуры, відэаспектральная сістэма. Іх распрацоўшчык і вытворца - НДІ ПФП БДУ.

"Вам не трэба спыняцца", - такі наказ даў распрацоўшчыкам Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прадстаўнікоў ВНУ, комплекс для аптычнага дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з МКС не мае сусветных аналагаў і працуе поўнасцю ў аўтаматычным рэжыме, пры гэтым выключае памылкі ручнога навядзення касманаўтаў і дае магчымасць істотна эканоміць час іх знаходжання на борце станцыі. Новы ж комплекс, плануецца, будзе працаваць і ў адкрытым космасе.

Прэзідэнт задаў пытанне, чым гэта распрацоўка адрозніваецца ад распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук. У сувязі з гэтым спецыялісты растлумачылі: перад імі стаяць розныя задачы.

У ліку паказанага кіраўніку дзяржавы таксама былі рабочыя мадэлі і сістэмы вучэбнай лабараторыі аэракасмічных вымярэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе пры падрыхтоўцы па спецыяльнасці "аэракасмічныя тэхналогіі, касмакартаграфія і геадэзія". Спецыялісты расказалі аб прымяненні лазернага сканіравання мясцовасці, у прыватнасці, па запыце Генпракуратуры з мэтай пошуку пахаванняў ахвяр генацыду, пры ажыццяўленні археалагічных даследаванняў. У ВНУ таксама займаюцца праектаваннем спадарожнікаў, зусім нядаўна быў паспяхова запушчаны спадарожнік другога пакалення. Цяпер распрацоўваюцца сістэмы інжынернай мадэлі, якія абслугоўваюць спадарожнік на зямлі, - гэта антэнныя і аптычныя сістэмы.

Што датычыцца беспілотнікаў, кіраўнік дзяржавы заўважыў: "Беспілотнікі - гэта наогул вялікая будучыня. Сістэмы кантролю, назірання, разведвальныя даныя. Таму вам не трэба спыняцца. Калі ў вас будзе лепш, чым у Акадэміі навук або ў іншых (прыватныя кампаніі ў нас распрацоўваюць беспілотнікі), мы будзем мець справу з вамі. Нам трэба звярнуць увагу на гэтыя распрацоўкі".

Акрамя таго, на выстаўцы былі паказаны ветэрынарныя прэпараты, экалагічна бяспечныя біялагічныя прэпараты для раслін.

У прыватнасці, распрацаваныя ветэрынарныя прэпараты даюць магчымасць наогул выключыць або істотна знізіць прымяненне антыбіётыкаў пры лячэнні жывёл. Тут спрацоўвае эфект самалячэння, прэпараты змяшчаюць уласныя бялкі жывёл. У мінулым годзе аб'ём рэалізацыі гэтых прэпаратаў склаў больш як адзін мільён рублёў.

Кіраўніка дзяржавы таксама праінфармавалі, што распрацаваныя біялагічныя прэпараты для раслін даюць магчымасць павялічваць ураджайнасць сельгаскультур да 40 працэнтаў, у тым ліку таматаў, агуркоў, цыбулі, бульбы, капусты. У ліку распрацовак і прэпараты для аховы лясоў.

Увагу Аляксандра Лукашэнкі таксама звярнулі на ўнікальныя распрацоўкі проціпухлінных прэпаратаў, а таксама спірометры для ацэнкі дыхальнай сістэмы. Былі паказаны і харчовыя дабаўкі для хлебапякарнай, мясной, кандытарскай галіны і вытворчасці напіткаў. Распрацоўшчык і вытворца - УП "УНІТЭХПРАМ БДУ".

Выстаўка ахоплівала шырокі спектр навуковай, адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці БДУ. Прэзідэнта таксама праінфармавалі аб дзейнасці БРСМ у ВНУ, развіцці студатрадаў і падыходах да работы са студэнцкай моладдзю.

Аляксандру Лукашэнку прадставілі новы падручнік па беларускай дзяржаўнасці і анансавалі адпаведны атлас, які будзе ўкаранёны ў вучэбны працэс 1 верасня 2024 года. Прэзідэнт спытаў, наколькі падручнік адпавядае ісціне. Міністр адукацыі Андрэй Іванец сказаў, што падручнік абмеркавалі на Рэспубліканскім савеце па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта і пасля гэтага ён быў падтрыманы Міністэрствам адукацыі. "Дайце мне яго паглядзець", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым станоўча ацаніў распрацоўкі, прадстаўленыя на экспазіцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі