28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з дэлегацыяй адной з буйнейшых банкаўскіх груп еўразоны Banca IMI на чале з кіраўніком лонданскага філіяла групы Масіма Прасдачымі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі разгледзелі пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Італіяй на гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным і фінансава-банкаўскім напрамках, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.