18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Устаноўлены верхні ярус унутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Эдуард Свірыд."Паспяхова прайшлі работы па ўстаноўцы верхняга яруса ўнутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока", - расказаў ён.
Унутраная ахоўная абалонка - адна з частак сістэмы ахоўных герметычных абалонак
(кантайнмент) рэактара, якая выключае выхад радыеактыўнасці ў навакольнае асяроддзе. Такая сістэма абалонак вытрымлівае як унутраны ціск (5 кг/см2), так і знешняе ўздзеянне, напрыклад, ад ударнай хвалі, што стварае ціск 30 кПа, і нават самалёта, які падае.Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.