9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе тэхналагічныя сістэмы БелАЭС функцыянуюць у штатным рэжыме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінэнерга.
На першым энергаблоку Беларускай АЭС прадаўжаецца этап "Энергетычны пуск". Ён прадугледжвае рэжымы работы энергаблока на розных узроўнях магутнасці (да 500 МВт), а таксама праверку ўстойлівасці работы энергасістэмы пры неаднаразовым яе паніжэнні.
"Пры выпрабаваннях, якія праходзяць у адпаведнасці з праграмай гэтага этапу, выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання. Гэтыя работы праводзяцца згодна з тэхналагічным рэгламентам. На гэты час на энергаблоку праводзяцца выпрабаванні і работы ў адпаведнасці з этапнай праграмай", - удакладнілі ў ведамстве.