21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу даручыў ураду да 1 верасня прааналізаваць інвестыцыйнае заканадаўства на прадмет зразумеласці для інвестараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Галоўны стымул для інвестыцый - гэта выразныя і зразумелыя правілы і законы, якія выконваюць усе: як нашы айчынныя, так і замежныя інвестары. Але калі ў нас у эканоміцы ёсць такія законы, якія тармозяць працэс прыцягнення капіталаўкладанняў, то неабходна хутка рэагаваць і гібка адаптаваць да зменлівай рэальнай сітуацыі", - адзначыў беларускі лідар. У сувязі з гэтым ён даручыў ураду да 1 верасня прааналізаваць і сістэматызаваць інвестыцыйнае заканадаўства і ўнесці адпаведныя прапановы.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым назваў прынцыпы, якім павінна адпавядаць інвестыцыйная палітыка ў 2016 годзе. Гэта максімальнае прыцягненне прамых замежных інвестыцый, канцэнтрацыя ўкладанняў у актыўныя асноўныя сродкі (у перадавыя тэхналогіі, інфармацыйныя сістэмы, робататэхніку) і павышэнне аддачы ад укладзеных сродкаў за кошт эфектыўнасці кіравання праектамі.