29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 502 ад 28 чэрвеня 2016 года вызначыў праекты па адпрацоўцы найноўшых тэхналогій і абсталявання для аграпрамысловага комплексу ў бягучым годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
"Урад зацвердзіў пералік праектаў па стварэнні ў бягучым годзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу, а таксама зацвердзіў аб'ёмы фінансавання такіх работ, - растлумачылі ў прэс-службе. - На рэалізацыю зацверджаных праектаў у бягучым годзе будзе накіравана Br89 млрд".
Гэтыя праекты будуць рэалізоўвацца як частка Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на яе фінансаванне.
Усяго ў пераліку шэсць праектаў, у тым ліку па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу, рэпрадуктара першага парадку на 1 тыс. асноўных свінаматак у вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна. Таксама размова ідзе аб будаўніцтве комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцыі бульбы ў пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна, а таксама стварэнні навукова-эксперыментальнай вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў на базе Інстытута мяса-малочнай прамысловасці ў Мінску.