Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2019

Урад Беларусі гатовы ўсебакова садзейнічаць выхаду айчынных кампаній на рынак Японіі

Урад Беларусі гатовы ўсебакова садзейнічаць выхаду айчынных кампаній на рынак Японіі
Фота з архіву

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі ўрад гатовы аказаць усебаковае садзейнічанне айчынным кампаніям у выхадзе на рынак Японіі. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове намесніка прэм'ер-міністра Ігара Ляшэнкі да ўдзельнікаў беларуска-японскага эканамічнага форуму, які праходзіць сёння ў час Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь заўсёды славілася шырокай геаграфіяй эканамічных сувязей, яна і сёння застаецца адкрытай для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі і рэгіёнамі свету. Што датычыцца Японіі, то гэта адзін з перспектыўных гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі ў Азіі. "Урад Рэспублікі Беларусь падтрымлівае інтарэс японскага бізнесу да ўстанаўлення партнёрскіх адносін з нашай краінай і гатовы аказваць усебаковае садзейнічанне беларускім кампаніям у выхадзе на японскі рынак", - падкрэсліў у прывітальным слове Ігар Ляшэнка.

Ён упэўнены, што ў прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, ёсць мноства пераваг, якія яшчэ давядзецца ацаніць партнёрам з Японіі. Гэта шырокі пералік прамысловых тавараў, высокая якасць прадуктаў харчавання і перадавыя распрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій. Дзвюм краінам ёсць чым падзяліцца і чаму навучыцца адна ў адной, ёсць куды імкнуцца ў справе развіцця гандлёвых сувязей, лічыць віцэ-прэм'ер.

"Адной з ключавых задач форуму з'яўляецца павышэнне інфармаванасці беларускага і японскага бізнесу аб магчымасцях дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва шляхам прамых стасункаў. Шчыра спадзяюся на тое, што беларуска-японскі эканамічны форум стане пастаяннай і эфектыўнай пляцоўкай для змястоўных дыскусій і зацікаўленага абмену меркаваннямі і новымі ідэямі. Гэта дасць магчымасць актывізаваць двухбаковы гандаль, пашырыць узаемадзеянне ў галіне інвестыцый і тэхналогій паміж беларускімі і японскімі арганізацыямі", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што кантакты, якія будуць устаноўлены сёння на форуме, стануць трывалай асновай для доўгатэрміновых узаемавыгадных сувязей і будуць садзейнічаць паглыбленню двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі