Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2016

Урад Беларусі гатовы аказаць падтрымку бударганізацыям па выхадзе на замежныя рынкі

5 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Урад гатовы аказаць падтрымку бударганізацыям па выхадзе на замежныя рынкі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанні дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы аказваць падтрымку будаўнічай галіне па выхадзе з будаўнічымі паслугамі на экспарт. Давайце разам думаць, як забяспечыць нашых будаўнікоў работай", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, ёсць адпрацаваныя схемы па будаўніцтве ў Калужскай і Пскоўскай абласцях. "Наколькі я ведаю, ёсць праекты па будаўніцтве жылых кварталаў у Бранскай вобласці беларусамі. Давайце ў гэтым напрамку працаваць", - лічыць прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, будаўнікі не павінны чакаць, пакуль іх перапрафілююць і прапануюць работу. "Будаўнічая галіна павінна канкурыраваць на рынку, зніжаць затраты, цану паслуг і павышаць якасць", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі