1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі і дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны правядуць перагаворы аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў гэтай краіне вырабленых у Беларусі тавараў. Праект адпаведнага дагавора адобраны пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2015 года нумар 720, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
На правядзенне перагавораў з Укрэксімбанкам па праекце дагавора з беларускага боку ўпаўнаважаны Міністэрства фінансаў сумесна з Міністэрствам прамысловасці.
Пастановай ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" вызначаны банкам-агентам па выкананні ўмоў дагавора з выплатай яму ўзнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта сумы, якая падлягае кампенсацыі, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца на гэтыя мэты.
Мінфіну і Мінпраму пасля падпісання дагавора даручана забяспечыць яго рэалізацыю.