14 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь 14 верасня ў Жэневе падпісала пратакол з Аргенцінай аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынак тавараў у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
Ад Беларусі пратакол падпісаў пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях Юрый Амбразевіч, ад Аргенціны - пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Карлас Марыа Фарадоры. Аргенціна стала 19-м членам СГА, з якім Беларусь завяршыла перагаворы па доступе на рынак.