Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2016

У Віцебску дадзены старт праекту па будаўніцтве сацыяльнага жылля з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый

23 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У Віцебску дадзены старт праекту па будаўніцтве сацыяльнага жылля з тэхніка-эканамічнай дапамогай Кітайскай Народнай Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі каменя пачатку будаўніцтва першага ў рэспубліцы сацыяльнага жылога дома, які будзе ўзводзіцца беларускімі будаўнікамі з айчынных матэрыялаў з выкарыстаннем бязвыплатнай кітайскай дапамогі. Новабудоўля 10 паверхаў на 120 кватэр закладзена ў мікрараёне Білева-3. У цэлым у Беларусі плануецца пабудаваць серыю сацыяльных дамоў з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Першы этап праекта ўключае ўзвядзенне ў розных рэгіёнах Беларусі 16 аб'ектаў, у якіх сацыяльнае жыллё атрымаюць амаль 1,4 тыс. сем'яў. На цырымоніі адзначалася, што пачатку рэалізацыі маштабнага сацыяльнага праекта папярэднічала значная падрыхтоўчая работа органаў дзяржкіравання дзвюх краін. Сумеснае будаўніцтва сацыяльнага жылля стане яшчэ адной вяхой у развіцці дружбы Беларусі і Кітая.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус. Яны пакінулі свае аўтографы на першым блоку фундамента будучага дома, які плануецца здаць у эксплуатацыю ў лютым 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі