Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2015

У Варшаве абмеркавалі пашырэнне ў Беларусі экспартаарыентаваных вытворчасцей з польскім капіталам

16 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Варшаве абмеркавалі пашырэнне ў Беларусі экспартаарыентаваных вытворчасцей з польскім капіталам. Гэта тэма ў ліку іншых разглядалася 15 чэрвеня на пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, польскую - намеснік міністра эканомікі Анджэй Дыха. На пасяджэнні абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва - ад прамысловай кааперацыі да фінансаў і страхавання. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб інвестыцыйных праектах па будаўніцтве лагістычных і гандлёвых цэнтраў, а таксама мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры.

У гэты ж дзень у польскай сталіцы прайшло пасяджэнне круглага стала па пытаннях актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзелавых колаў, кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання Беларусі і Польшчы, а таксама гандлёва-прамысловых палат, бізнес-саюзаў і асацыяцый.

Адбыліся дыскусіі па пытаннях перспектыўных галін у Беларусі для польскіх інвестараў, прававых рэжымаў, а таксама ўмоў работы для замежных кампаній на беларускім рынку з улікам функцыянавання ЕАЭС.

У час візіту ў Варшаву Аляксандр Гур'янаў правёў сустрэчы з кіраўнікамі польскіх кампаній, якія працуюць у сферах энергетыкі, аўтамабілебудавання, дрэваапрацоўкі, а таксама вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі