21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч наведаў размешчаны на паўночным захадзе краіны павет Марамурэш, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі.
Паездка ажыццёўлена па запрашэнні старшыні павятовага савета Марамурэш Богдана-Іанела Авідзіу, з якім беларускі дыпламат правёў перагаворы. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі павятовай адміністрацыі, у ходзе якіх праведзена прэзентацыя эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага, лагістычнага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу Беларусі.
На сустрэчах абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковага ўзаемадзеяння з акцэнтам на развіцці міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама ў галінах адукацыі, культуры і турызму. Размова ішла аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей, удзеле беларускіх кампаній у муніцыпальных тэндарах па развіццю інфраструктуры, уключаючы правядзенне дарожна-будаўнічых, камунальных работ і закупку тэхнікі і абсталявання, удасканаленні транспартнай гаспадаркі і закупцы беларускіх электробусаў.
Пасол таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі сфер бізнесу, турызму, адукацыі і культуры павета Марамурэш і абмеркаваў канкрэтныя пытанні далейшага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь.
Пасол таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі сфер бізнесу, турызму, адукацыі і культуры павета Марамурэш і абмеркаваў канкрэтныя пытанні далейшага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь.
Некалі адзін з найбольш вядомых горназдабыўных рэгіёнаў, Мурамурэш сёння мае развітую сельскую і лясную гаспадарку, вытворчасць электраабсталявання і аўтакампанентаў, металаапрацоўку, сферу інфармацыйных тэхналогій і турыстычную галіну.