Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2018

У правінцыі Гуандун плануюць пабудаваць лагістычныя цэнтры для беларускай прадукцыі

17 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У правінцыі Гуандун плануюць пабудаваць лагістычныя цэнтры для паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак. Аб гэтым паведаміў журналістам гендырэктар кампаніі Guangzhou Xinjinlai Import and Export Trade Ван Эньпэй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Гуанчжоу ўжо працуе лагістычны цэнтр, куды паступае ваша прадукцыя, а да 2019 года разлічваем пабудаваць такія ўстановы і ў іншых гарадах правінцыі. Цэнтр таксама займаецца рэкламай беларускіх тавараў у Кітаі на розных пляцоўках", - расказаў Ван Эньпэй.

Ён адзначыў высокую якасць беларускай прадукцыі, якая карыстаецца попытам у Кітаі, таму інтарэс у супрацоўніцтве ўзаемны.

Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра паведаміў, што з кітайскімі партнёрамі прапрацоўваецца падпісанне дагавораў для рэалізацыі беларускай прадукцыі на іх рынку. Катэгорыі прадуктаў, неабходных для рынку Паднябеснай, ужо вызначаны.

У аблвыканкаме прайшла сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з дэлегацыяй з Кітая на чале з Ван Эньпэем. Гэта не першы візіт кітайскага прадпрымальніка ў Віцебскую вобласць. Разам з ім прыехалі бізнесмены, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў будаўнічай сферы, вытворчасці святлодыёднай прадукцыі і медыцынскага абсталявання.

У час мінулага візіту ў Віцебск былі падпісаны намеры аб супрацоўніцтве, пасля чаго Кітай наведвала беларуская дэлегацыя. Адна з мэт цяперашняга візіту - падпісанне кантракта на пастаўку прадукцыі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі ў Кітай.

"У асноўным у час візіту будуць абмяркоўвацца пытанні інвестыцый у праекты па будаўніцтве малочнатаварных ферм, свінагадоўчых комплексаў, качкаферм і рэканструкцыі мясаперапрацоўчай галіны", - растлумачыў Уладзімір Машэра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі