Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2023

У Парку высокіх тэхналогій у фінале конкурсу GreatStartup удзельнічаюць 20 праектаў

У Парку высокіх тэхналогій у фінале конкурсу GreatStartup удзельнічаюць 20 праектаў
Фота з архiва

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парку высокіх тэхналогій праходзіць фінал конкурсу стартап-праектаў GreatStartup, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс арганізаваны з мэтай стварэння арыгінальных, навукаёмістых і камерцыйна перспектыўных стартап-праектаў. На конкурс было пададзена больш за 50 заявак. Па выніках адборачнага тура ў фінал выйшлі 20 праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

"Фактычна ўпершыню ключавыя элементы нашай стартап-экасістэмы былі аб'яднаны для таго, каб правесці гэта мерапрыемства. Усяго будзе разгледжана 20 праектаў, па дзесяць у дзвюх намінацыях. Гэта намінацыя Smart Project - стартап-праекты з дэманстрацыяй рашэнняў на базе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і Hardware Project - стартап-праекты, звязаныя з распрацоўкай і вытворчасцю новых прадуктаў у высокатэхналагічнай сферы. Праекты прадстаўлены ў самых розных галінах - медыцына, сфера забаў, адукацыя, штучны інтэлект і іншае", - адзначыў намеснік начальніка сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Кірыл Залескі.

Фота ПВТ

Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, а таксама іх чакае магчымасць пашырэння праектаў, сустрэч з паспяховымі прадпрымальнікамі і інвестарамі, права атрымання статусу рэзідэнта Мінскага гарадскога тэхнапарка без праходжання экспертнага савета і размяшчэнне стартап-праекта ў каворкінгу бізнес-інкубатара Парка высокіх тэхналогій.

"Самае важнае ў такіх мерапрыемствах - гэта стасункі юнакоў і дзяўчат, у рамках стартапаў, той жа нетворкінг. Гэта тыя знаёмствы, якія вельмі важныя пры старце любога праекта або бізнесу, пры развіцці сваіх ідэй і рашэнняў", - упэўнены Кірыл Залескі.

Намеснік начальніка таксама выказаў надзею, што конкурс будзе штогадовым: "Вельмі важна падтрымліваць маладых людзей з новымі ідэямі, напрацоўкамі. Без такой падтрымкі ім будзе складана".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі