3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прэс-службе "Белнафтахіма" пацвердзілі пастаўкі нафты на НПЗ у красавіку ў аб'ёме да 2 млн т, паведамляе БЕЛТА.
"Учора беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць аб'ёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. Усяго, згодна з камерцыйнымі прапановамі, якія паступаюць ад рэсурсатрымальнікаў, запланавана пастаўка сыравіны ў аб'ёме да 2 млн т", - сказалі ў прэс-службе.
На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль. Пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі.
Як раней заяўлялі ў Мінфіне РФ, яны змогуць заняцца міжбюджэтнымі разлікамі толькі пасля падпісання кантрактаў.
У каментарыях бакоў няма ніякіх супярэчнасцей ні па цане, ні па аб'ёмах паставак, ні па прэміі расійскім нафтавым кампаніям, дадалі ў прэс-службе "Белнафтахіма".
Як паведамлялася, пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній з Расіі былі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.