Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2023

У беларускіх санаторыях з пачатку года аздаравіліся больш за 1,1 млн чалавек

У беларускіх санаторыях з пачатку года аздаравіліся больш за 1,1 млн чалавек
Фота з архiва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года ў беларускіх санаторыях аздаравіліся больш за 1,1 млн чалавек, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запаўняльнасць санаторна-курортных устаноў у летні перыяд склала 100 працэнтаў. Калі падводзіць вынікі 9 месяцаў работы, то ўжо можна гаварыць, што мы выйдзем на сярэднегадавую запаўняльнасць - 84 працэнты. Думаю, па выніках года мы перавысім рэкордныя паказчыкі 2019 года", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

У беларускіх санаторыях прайшлі лячэнне і аздараўленне 1 млн 172 тыс.чалавек. "Выручка ад рэалізацыі паслуг перавысіла Br802 млн. Гэта вышэй за папярэдні год больш як на 22 працэнты, калі ацэньваць аналагічны перыяд за дзевяць месяцаў", - адзначыў дырэктар.

Генадзь Балбатоўскі расказаў, што колькасць замежных грамадзян, якія прайшлі лячэнне і аздараўленне, перавысіла 166 тыс. чалавек. "Рост больш як на 17 працэнтаў. Што датычыцца выручкі ад экспарту паслуг, то яе рост большы за 31 працэнт, а выручка перавысіла Br240 млн", - сказаў ён.

У гэтым годзе планавалася, што аздараўленне пройдуць каля 377 тыс. дзяцей. "Але па факце гэты паказчык быў перавышаны. Усяго прайшлі аздараўленне 388 тыс. дзяцей. Таксама перавыкананы планы па сацыяльна неабароненых катэгорыях дзяцей, - падзяліўся Генадзь Балбатоўскі. - На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі было выкарыстана больш за Br61 млн, якія выдзелены ў выглядзе датацыі або патаннення кошту пуцёвак".

Паводле яго слоў, у перыяд асенніх канікулаў у школах таксама можна будзе прайсці аздараўленне. "Мы плануем, што на асенніх канікулах аздаровяцца каля 69 тыс. дзяцей", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Санаторыі карыстаюцца папулярнасцю і ў зімовы перыяд. Ужо на перыяд навагодніх свят нумары ў санаторыях забраніраваны больш як на 83 працэнты. У мінулым годзе, паводле слоў Генадзя Балбатоўскага, кошт за стандартны нумар у навагоднія святы быў на ўзроўні Br93. "Мы прадугледжваем, што рост цэн будзе ў межах 10 працэнтаў, таму цана нумара на навагоднія святы складзе ў сярэднім Br110", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі