Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Стд 2021

У Беларусі завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спадарожнік V"

У Беларусі завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны
Фота з архiва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спадарожнік V", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У мінулым годзе Беларусь атрымала некалькі невялікіх партый расійскай вакцыны "Спадарожнік V". А напярэдадні Новага года ў краіну паступіла чарговая партыя - 20 тыс. доз. Працэдуру кантролю якасці павінны, згодна з законам "Аб абарачэнні лекавых сродкаў", прайсці ўсе лекавыя сродкі да паступлення ў рэалізацыю.

"Гэтыя даследаванні праводзяць выпрабавальныя лабараторыі, зарэгістраваныя ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Спецыялісты выпрабавальнай лабараторыі завяршаюць праверку вакцыны на адпаведнасць усім паказчыкам якасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Чакаецца, што пасля яе заканчэння на наступным тыдні прадоўжыцца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання халадовага ланцуга адпрацаваны.

Што датычыцца астатніх грамадзян, то ў далейшым будзе праводзіцца вакцынацыя рознымі вакцынамі (5-6 вакцын) усіх жадаючых. Міністэрства аховы здароўя завяршае перагаворы з кампаніямі-распрацоўшчыкамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі