Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2020

У Беларусі зацверджаны тэрміны ўводу АЭС

У Беларусі зацверджаны тэрміны ўводу АЭС

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўказам нумар 447 ад 30 лістапада 2020 года зацверджаны тэрміны ўводу Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Дакумент накіраваны на забеспячэнне ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, а таксама ўрэгуляванне пытанняў прыёмкі ў эксплуатацыю яе энергаблокаў.

Ва ўказе замацаваны тэрміны ўводу станцыі ў эксплуатацыю: першага энергаблока - у 2021 годзе, другога - у I паўгоддзі 2022 года.

Указам устаноўлена, што АЭС уводзіцца ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю першага і другога блокаў электрастанцыі, зацверджанымі яе аператарам - РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".

Савету Міністраў даручана вызначыць парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС і пералік дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія выдаюць заключэнні пры прыёмцы гэтых пускавых комплексаў у эксплуатацыю.

У адпаведнасці з указам Саўмінам будуць назначацца прыёмачныя камісіі не менш як за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока; зацвярджацца акты прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі