Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Крс 2021

У Беларусі зацверджана комплексная праграма развіцця электратранспарту да 2025 года

У Беларусі зацверджана комплексная праграма развіцця электратранспарту да 2025 года

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў комплексную праграму развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 213, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праграма накіравана на стварэнне новай сферы эканамічнага росту на аснове фарміравання галіны машынабудавання - вытворчасці электратранспарту, умоў для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе, пашырэння інфраструктуры электратранспарту і мінімізацыі негатыўных уплываў на экалогію.

Чакаецца, што ў рамках праграмы будуць вырашаны задачы па арганізацыі вытворчасці электратранспарту, яго базавых кампанентаў і элементаў інфраструктуры і іх максімальнай лакалізацыі, па стварэнні інфраструктуры электратранспарту, у тым ліку электразарадных станцый (ЭЗС), з яе аптымальным прасторавым размяшчэннем і ўлікам спецыфікі спажыўцоў (грамадскі пасажырскі і грузавы, персанальны электратранспарт), па мінімізацыі эканамічных, экалагічных, сацыяльных рызык і г.д.

Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: "Вытворча-тэхналагічная база электратранспарту" (мэта - стварэнне навуковых зачынаў і вытворчай базы для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе ў Беларусі) і "Стварэнне зараднай інфраструктуры для электратранспарту" (мэта - стварэнне ў краіне развітой сеткі ЭЗС, якая забяспечвае прадастаўленне якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў, камфортнае і бесперашкоднае іх перамяшчэнне па тэрыторыі рэспублікі, а таксама адпавядае сусветным стандартам).

Праграмай запланавана рэалізацыя шэрага мерапрыемстваў, сярод якіх стварэнне доследнай эксперыментальнай вытворчасці сродкаў электратранспарту, распрацоўка дзяржстандартаў у гэтай галіне, паляпшэнне ўмоў крэдытавання набыцця электрамабіляў, што рэалізуюцца афіцыйнымі дылерамі фізічным асобам на тэрыторыі Беларусі, вызваленне ўдзельнікаў дарожнага руху на электрамабілях ад платы за карыстанне паркоўкамі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і інш.

Міністэрства прамысловасці вызначана адказным заказчыкам комплекснай праграмы.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі