22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за пяцігоддзе неабходна рэалізаваць больш як 80 буйных інвестыцыйных праектаў на суму звыш $27 млрд. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Галоўнай крыніцай росту ВУП з'яўляюцца эфектыўныя інвестыцыі. За пяцігоддзе неабходна рэалізаваць больш як 80 буйных інвестыцыйных праектаў на суму звыш $27 млрд, прыцягнуць не менш як $14 млрд знешніх крыніц, уключаючы поўнае выкарыстанне крэдытных ліній і прамых інвестыцый КНР. Гэта наш асноўны інвестар", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Інвестыцыі з'яўляюцца адным з ключавых прыярытэтаў развіцця краіны на пяцігоддзе. "Асноўная навізна інвестыцыйнай палітыкі заключаецца ў наступным: ільготнае крэдытаванне ўсіх новых праектаў і праграм будзе ажыццяўляцца сумленна і адрыта праз адзінага аператара. Галоўны прынцып - конкурснае размеркаванне сродкаў, перавага будзе аддавацца акупнасці і вяртальнасці рэсурсаў. Асаблівая роля будзе адведзена знешнім крыніцам фінансавання, у аснове - замежныя інвестыцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.