Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2024

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі каля 3,5 млн тон збожжа

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі каля 3,5 млн тон збожжа
Фота з архiва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 3,49 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 23 ліпеня намалочана збожжа з улікам рапсу 3,492 млн т, з іх - 2,563 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 929 тыс. т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 946,6 тыс. т, Мінская - 835,5 тыс. т, Гродзенская - 813,2 тыс. т, Гомельская - 396,1 тыс. т, Магілёўская - 322 тыс. т, Віцебская-178,5 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 67 працэнтаў ад плана, азімае жыта - 44 працэнты, пшаніца - 27,5 працэнта, трыцікале - 22 працэнты, зернебабовыя - 18,2 працэнта, авёс - 14,4 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 23,8 тыс. га (53,2 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 43,9 працэнта да скошаных плошчаў. Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,306 млн т кармавых адзінак (33,7 працэнта да плана).

Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,7 млн т (88,7 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,02 млн т (15,3 працэнта да нарыхтаванага).

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі