15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі звыш 7,3 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 15 жніўня сабрана 7,349 млн т збожжа (з улікам рапсу), з іх - 6,288 млн т збожжавых і зернебабовых культур (91 працэнт плошчы, падлягаючай уборцы, ураджайнасць - 33,3 ц/га), 1,061 млн т рапсу (90,4 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,4 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,955 млн т, Гродзенская - 1,704 млн т, Брэсцкая - 1,5541 млн т, Магілёўская - 821 тыс. т, Гомельская - 720,1 тыс. т, Віцебская - 595,3 тыс. т.
Паралельна з уборкай збожжа ідзе церабленне лёну. Ужо выцераблена 43,1 тыс. га (96,5 працэнта плошчы, падлягаючай уборцы).