31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана міжведамасная рабочая група для распрацоўкі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 сакавіка 2020 года нумар 179, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Міжведамаснай рабочай групе трэба арганізаваць падрыхтоўку праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 год і планавы перыяд, а таксама каардынаваць работу дзяржаўных органаў і арганізацый па распрацоўцы праекта самой праграмы. Міністэрству эканомікі даручана ажыццяўляць арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці групы.
Яе кіраўніком назначаны міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на першага намесніка прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога.