22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разглядаюць магчымасць прыкладнога выкарыстання аналітыкі Германскай эканамічнай групы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 22 ліпеня прыняў часовага паверанага ў справах ФРГ у Беларусі Хольгера Рапіёра ў суправаджэнні эксперта Германскай эканамічнай групы ў Беларусі Роберта Кірхнера.
У час размовы ў цэнтры ўвагі знаходзілася праблематыка ўзаемадзеяння беларускага боку з Германскай эканамічнай групай, якая займаецца незалежным аналізам развіцця эканамічных працэсаў у краіне, уключаючы сітуацыю ў асобных сектарах эканомікі.
"Бакі абмеркавалі шэраг бягучых і перспектыўных праектаў Германскай эканамічнай групы, у тым ліку магчымасці прыкладнога выкарыстання рыхтуемых ёю аналітычных матэрыялаў", - праінфармавалі ў МЗС.