Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2017

У Беларусі распрацоўваюць новае лякарства супраць раку печані і нырак

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюць новае лякарства для лячэння раку печані і нырак. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН, доктар хімічных навук Алена Калінічэнка сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Так званыя вялікія пухліны пры раку печані і нырак вельмі цяжка паддаюцца лячэнню. Цяпер у Беларусі і ва ўсім свеце даволі добра навучыліся лячыць лейкоз - рак крыві, падбіраюцца камбінацыі, якія даюць магчымасць рэзка павялічыць працягласць і якасць жыцця, у некаторых выпадках назіраецца поўнае вылечванне. А вялікія пухліны вельмі цяжкія для лячэння, хірургічнае ўмяшанне не заўсёды дае вынік. Таму мы ўзяліся за распрацоўку новага прэпарату", - расказала Алена Калінічэнка.

Гэты прэпарат будзе адносіцца да інгібітараў тыразінкіназы, якія блакіруюць дзеянне канкрэтнага бялку і спыняюць рост пухліны. "Падаць дакументы на рэгістрацыю гатовай лекавай формы плануем у бягучым годзе", - удакладніла намеснік дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН.

Адна таблетка замежнага аналага каштуе $60, беларускія фармацэўты маюць намер дабіцца зніжэння цаны айчыннага прэпарату як мінімум у два разы. Алена Калінічэнка звярнула ўвагу, што пацыенты не заўсёды вераць у эфектыўнасць больш таннага прэпарату, і растлумачыла, за кошт чаго знізяць цану беларускага лякарства. "Наша арыгінальная тэхналогія дае магчымасць знізіць сабекошт субстанцыі для вытворчасці лякарства, што змяншае кошт самой таблеткі", - сказала яна.

Намеснік дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН нагадала, што пры вытворчасці лякарстваў для анкалагічных хворых выкарыстоўваюцца субстанцыі, створаныя па айчынных тэхналогіях. Так, ужо некалькі гадоў у Беларусі вырабляецца прэпарат для лячэння плоскаклетачнага раку лёгкіх (лякарства джэнерычнага рада). "Калі закуплялі арыгінальны замежны прэпарат, адзін флакон у 2014 годзе каштаваў $2,6 тыс. Для аднаго курса пацыенту патрэбна як мінімум 5-7 флаконаў. Дзякуючы таму, што мы робім і субстанцыю, і само лякарства, кошт знізіўся да $1 тыс., інакш кажучы, у 2,6 раза. І гэта не мяжа, пры разгортванні маштабнай вытворчасці цана будзе зніжацца. Высокаэфектыўныя лякарствы будуць больш даступнымі", - запэўніла яна.

"Улічваючы, што дзяржава лечыць анкалагічных хворых бясплатна, гэта значыць за кошт сродкаў падаткаплацельшчыкаў, зразумела, стаіць задача ў поўным аб'ёме забяспечыць пацыентаў сучаснымі эфектыўнымі лякарствамі і вырабляць самім неабходныя лякарствы", - рэзюмавала Алена Калінічэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі