Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2023

У Беларусі плануюць наладзіць імпартазамяшчэнне вірусных вакцын, першыя крокі ўжо зроблены

У Беларусі плануюць наладзіць імпартазамяшчэнне вірусных вакцын, першыя крокі ўжо зроблены
Фота з архiва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць вірусных вакцын у Беларусі павінна быць гібкай і пры неабходнасці перабудоўвацца пад патрэбы сённяшняга дня. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па развіцці Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб стварэнні ўласнай віруснай вакцыны ў Беларусі задумаліся ў перыяд пандэміі. Тады ж у краіне і пачалі распрацоўкі і арганізацыю неабходнай вытворчасці. Пляцоўкай было выбрана прадпрыемства "БелВітуніфарм" пад Віцебскам. Аднак з цягам часу пандэмія адступіла і, атрымліваецца, вакцына ад каранавіруса сёння не настолькі актуальная, як год або два таму.

У арганізацыю вытворчасці ўжо ўкладзены вялікія грошы, і яны павінны прыносіць аддачу, падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі. Калі вакцына ад каранавіруса сёння не так запатрабавана, то неабходна пераарыентаваць вытворчасць. І гэта цалкам магчыма. Сёння задача нумар адзін - наладзіць імпартазамяшчэнне найбольш папулярных вакцын. Напрыклад, Беларусь у вялікай колькасці завозіць вакцыны ад грыпу.

"Кіраўніком дзяржавы было дадзена даручэнне, каб мы не зацыкліваліся толькі на вакцыне ад кавіду. Каб гэта была гібкая вытворчасць і рэагавала на сучасныя вірусныя выклікі. Каб гэта была вытворчасць, якая можа лабільна перабудоўвацца пад патрэбы сённяшняга дня. Гэта можа быць вакцына ад грыпу, ад іншых інфекцый, якія нам будуць пагражаць. Менавіта на гэтым ставіўся акцэнт", - расказаў Барыс Андрасюк.

Акрамя таго, напрацаваныя ў "БелВітуніфарме" тэхналогіі можна шырока выкарыстоўваць для вытворчасці іншых лекавых сродкаў. "Тут трэба падумаць пра больш маштабныя планы і пашырэнне лінейкі прадукцыі, каб не абмяжоўвацца адной вакцынай. Як мяне інфармуюць, ёсць перспектыўная прапанова аб выпуску проціпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві. Вельмі важны напрамак", - падкрэсліў у час нарады Аляксандр Лукашэнка.

"Прамежкавыя вынікі мы ўжо можам падводзіць, таму што вакцына ўжо выпушчана. Яна праходзіць цяпер першасныя даклінічныя выпрабаванні на жывёлах. Папярэднія вынікі паказалі сваю эфектыўнасць. Так, не ўсе серыі прайшлі кантроль, на жаль. Таму што вірусная вакцына для нас - гэта новы напрамак. Але партыя, якая выпушчана, паказала ўжо сваю эфектыўнасць на жывёлах. І ў нас ёсць надзея на далейшае маштабаванне", - дадаў намеснік міністра.

Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін у сваю чаргу заўважыў, што калі COVID-19 і адступіў, то рэгулярна з'яўляюцца новыя штамы каранавіруса і захворванні, вучоныя не выключаюць узнікнення іншай пандэміі. А значыць, у любым выпадку трэба быць у поўным узбраенні.

"Мы павінны быць гатовы да ўсяго, і таму тое, што мы робім, не страціла актуальнасці. На базе "БелВітуніфарма" фарміруюцца новыя вытворчасці, сфарміраваны ўжо навукова-даследчы інстытут. Я думаю, гэта ядро будучага кластара, які мы ствараем", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі