Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Май 2020

У Беларусі плануюць часцей выкарыстоўваць драўляныя вокны пры будаўніцтве

У Беларусі плануюць часцей выкарыстоўваць драўляныя вокны пры будаўніцтве
Фота з архiва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць часцей выкарыстоўваць драўляныя вокны і балконныя блокі пры будаўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

"Выкарыстанне драўляных вокнаў і балконных блокаў будзе садзейнічаць павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў сыравіны і павышэнню эфектыўнасці дрэваапрацоўкі. Немалаважнай характарыстыкай драўляных вокнаў з'яўляецца экалагічнасць матэрыялаў, з якіх яны выраблены, а таксама іх даўгавечнасць. Драўляныя вокны і блокі з'яўляюцца імпартазамяшчальнай прадукцыяй, а актыўны пераход да імпартазамяшчэння дасць магчымасць значна палепшыць якасць айчынных драўляных шклопакетаў, знізіць цэны на вокны і дзверы ў параўнанні з замежнымі вытворцамі", - адзначылі ў ведамстве.

У прэс-службе падкрэслілі, што вялікае значэнне мае і той факт, што дабаўленая вартасць такіх вырабаў вышэйшая, чым пластыкавых. А праведзены аналіз паказаў, што прымяненне драўляных аконных і балконных блокаў не прывядзе да істотнага змянення кошту аб'ектаў будаўніцтва, дадалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, урад даручыў аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, арганізацыям-заказчыкам прадугледжваць прымяненне драўляных аконных і дзвярных балконных блокаў пры праектаванні для ўзвядзення, рэканструкцыі, капітальнага рамонту дзіцячых садоў, школ, паліклінік, што фінансуюцца цалкам або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 16 сакавіка 2020 года нумар 147.

Гэтым дакументам рэкамендавана выкарыстоўваць такія блокі пры праектаванні, рэканструкцыі, капрамонце жылых дамоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, а таксама дамоў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва ў сваю чаргу неабходна забяспечыць рэгуляванне цэн на драўляныя аконныя і дзвярныя балконныя блокі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі