Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Крс 2021

У Беларусі паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу - Белгідрамет

У Беларусі паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу - Белгідрамет

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу. Аб гэтым заявіў начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Міхаіл Каваленка ў час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: меры па сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых тэрыторый".

"Радыяцыйны маніторынг у Беларусі праводзіўся з 1963 года. Далейшае развіццё гэтай сістэмы было абумоўлена як аварыяй на ЧАЭС, так і неабходнасцю арганізаваць маніторынг такіх патэнцыяльна небяспечных крыніц, як атамныя станцыі сумежных дзяржаў. Ужо ў першае дзесяцігоддзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС была значна пашырана сетка радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і арганізаваны маніторынг глебы і паверхневых вод", - сказаў Міхаіл Каваленка.

Акрамя пунктаў, дзе праводзіцца ручны адбор проб, існуе сетка аўтаматызаваных сістэм кантролю радыяцыйнай абстаноўкі (АСКРА). Даныя ад гэтых аўтаматычных пунктаў паступаюць у рэжыме рэальнага часу з перыядычнасцю раз у 10 мінут. "У складзе АСКРА Белгідрамета 32 аўтаматычныя пункты вымярэння. З іх 22 знаходзяцца ў зоне ўплыву сумежных дзяржаў, у тым ліку ў зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС. 10 пунктаў размешчаны ў раёне Беларускай АЭС", - адзначыў начальнік службы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі