8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.
"Выпрабаванні праводзяцца для праверкі надзейнасці работы Беларускай энергасістэмы з улікам запланаванага выхаду энергасістэм краін Балтыі з энергакальца БРЭЛЛ, якое аб'ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву", - гаворыцца ў паведамленні.
Праграма праверкі, якая разлічана на 24 гадзіны, прадугледжвае адключэнне высакавольтных ліній, назіранне за рэжымам работы энергасістэмы і ўключэнне высакавольтных ліній з выкананнем неабходных патрабаванняў бяспекі.
Аналагічныя выпрабаванні пройдуць 11 красавіка.
Гэтыя работы будуць праведзены ў рамках праграмы, якая ўзгоднена з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ.