9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі, паводле даных на 9 верасня, намалочана больш за 7106,4 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
З агульнага намалоту 6126 тыс. т - збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - больш за 980,4 тыс. т.
Уборку кукурузы на зерне вядуць у трох абласцях краіны: Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 1,97 тыс. га. Намалочана 14,7 тыс. т. Ураджайнасць склала 74,6 ц/га.
Зялёнай масы кукурузы сабралі 4656,4 тыс. т.
Прадаўжаюць аграрыі і ўборку крупяных культур. Грэчкі намалочана 20,9 тыс. т, проса - 12,1 тыс. т.
Льнотрасты нарыхтавалі 79,7 тыс. т.
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 75 працэнтах скошаных плошчаў.
У гаспадарках краіны ўбіраюць і бульбу. Накапана 108,7 тыс. т пры ўраджайнасці 359,1 ц/га.
Цукровых буракоў накапалі 226,9 тыс. т, ураджайнасць культуры - 437,8 ц/га.